УРОК 6
Якая ёсць надзея для памерлых?
1. Што чакае тых, хто памёр?
У Ісуса быў сябар, Лазар, які жыў у Бэтаніі, вёсцы паблізу ад Іерусаліма [Ерузаліма]. Аднойчы Лазар захварэў і памёр. Калі Ісус прыйшоў, Лазар быў мёртвы ўжо чатыры дні. Разам з сёстрамі памерлага, Мартай і Марыяй, Ісус пайшоў да яго магілы. Неўзабаве там сабраўся натоўп. На вачах усіх Ісус вярнуў Лазара да жыцця. Уявіце сабе, як узрадаваліся Марта і Марыя, калі ўбачылі брата жывым! Прачытайце Яна 11:21—24, 38—44.
Марта верыла ва ўваскрэсенне памерлых. Яна ведала, што Ягова верне іх да жыцця на зямлі. Прачытайце Ёва 14:14, 15.
2. У якім стане знаходзяцца памерлыя?
Чалавек быў створаны з зямнога пылу (Роду 2:7; 3:19). Мы не маем бессмяротнай душы, якая жыве ў фізічным целе. Ніякая частка чалавека не перажывае смерць цела. Калі чалавек памірае, яго мозг таксама памірае, і ўсе яго думкі і пачуцці знікаюць. Жыцця пасля смерці не існуе, вось чаму Лазар нічога не расказаў пра тое, што з ім было пасля смерці. Прачытайце Эклезіяста 9:5, 6, 10.
Ці мучае Бог людзей у пекле? Паколькі Біблія паказвае, што памерлыя нічога не адчуваюць, вучэнне пра вогненнае пекла непраўдзівае і ганьбіць Бога. Яму агідна сама думка аб тым, каб мучыць людзей у агні. Прачытайце Ярэміі 7:31.
3. Ці могуць памерлыя размаўляць з намі?
Памерлыя не могуць ні размаўляць, ні чуць (Псальм 115:17). Аднак ёсць злыя анёлы, якія выдаюць сябе за памерлых і могуць размаўляць з людзьмі (2 Пётры 2:4). Таму Ягова забараняе звяртацца да памерлых. Прачытайце Паўторнага Закону 18:10, 11.
4. Хто ўваскрэсне?
Уваскрэснуць мільёны людзей. Да жыцця на зямлі вернуцца нават тыя, хто не ведаў Бога і рабіў зло. Прачытайце Псальм 37:29; Дзеі 24:15.
Уваскрэшаныя атрымаюць магчымасць спазнаць ісціну пра Бога і праяўляць веру ў Ісуса, слухаючыся яго (Адкрыццё 20:11—13). Тыя з іх, хто будзе рабіць дабро, змогуць жыць вечна на райскай зямлі. Прачытайце Яна 5:28, 29.
5. Што гаворыць пра Ягову яго жаданне ўваскрэсіць памерлых?
Уваскрэсенне магчыма дзякуючы таму, што Бог паслаў на зямлю свайго Сына, які памёр за нас. Жаданне Яговы ўваскрэсіць памерлых выяўляе яго любоў і незаслужаную дабрыню. З кім вы ў першую чаргу хацелі б сустрэцца, калі памерлыя вернуцца да жыцця? Прачытайце Яна 3:16; Рымлянаў 6:23.