Адкрыць асноўныя матэрыялы

Адкрыць змест

УРОК 03

Ці можна верыць Бібліі?

Ці можна верыць Бібліі?

У Бібліі ёсць шмат добрых парад і абяцанняў. І хутчэй за ўсё, вам цікава з ёй пазнаёміцца. Але ці можна верыць таму, што запісана ў такой старажытнай кнізе? Ці варта карыстацца парадамі з Бібліі? Ці спраўдзіцца тое, што яна абяцае? Мільёны людзей у гэтым не сумняваюцца. Паразважайце над наступнымі аргументамі.

1. Біблія — гэта кніга фактаў або міфаў?

Біблія сцвярджае, што ў ёй запісана дакладная і праўдзівая інфармацыя (Эклезіяста 12:10). У гэтай кнізе гаворыцца пра падзеі, якія адбываліся на самай справе і з рэальнымі людзьмі. (Прачытайце Лукі 1:3; 3:1, 2.) Многія гісторыкі і археолагі пацвярджаюць дакладнасць дат, імёнаў, месцаў і падзей, узгаданых у Бібліі.

2. Адкуль мы ведаем, што Біблія не ўстарэла?

Біблія шмат у чым апярэдзіла свой час. Напрыклад, у ёй узгадваюцца некаторыя навуковыя факты. Многія з гэтых фактаў супярэчылі тагачасным уяўленням. Але сёння навука пацвярджае, што ў Бібліі запісана дакладная інфармацыя. Біблія была і застаецца надзейнай і нязменнай (Псальм 111:8).

3. Чаму біблейскім абяцанням можна давяраць?

У Бібліі ёсць прароцтвы a пра «тое, што яшчэ не адбылося» (Ісаі 46:10). У ёй падрабязна былі апісаны многія гістарычныя падзеі задоўга да таго, як яны адбыліся. Таксама яна вельмі дакладна апісвае сучасныя ўмовы ў свеце. У гэтым уроку мы разгледзім некаторыя біблейскія прароцтвы. Вас можа здзівіць, наколькі дэталёва яны спраўдзіліся.

ДАВЕДАЙЦЕСЯ БОЛЬШ

Параўнайце інфармацыю з Бібліі з сучаснымі навуковымі фактамі і пазнаёмцеся з некаторымі біблейскімі прароцтвамі.

4. Біблія ў згодзе з навукай

У старажытныя часы большасць людзей верыла, што зямля на чымсьці стаіць. Паглядзіце ВІДЭА.

Звярніце ўвагу, што было запісана ў Бібліі прыкладна 3500 гадоў таму. Прачытайце Ёва 26:7 і адкажыце:

  • Чаму сцверджанне, што зямля вісіць «на нічым», было дзіўным у тыя часы?

Пра тое, як адбываецца кругаварот вады ў прыродзе, стала вядома толькі каля 200 гадоў назад. Аднак паглядзіце, што было запісана ў Бібліі ўжо некалькі тысяч гадоў таму. Прачытайце Ёва 36:27, 28 і адкажыце:

  • Чым уражвае гэтае простае апісанне кругаварота вады ў прыродзе?

  • Ці ўмацоўваюць гэтыя біблейскія тэксты ваш давер да Бібліі?

5. Біблія прадказала важныя гістарычныя падзеі

Прачытайце Ісаі 44:27—45:2 і адкажыце:

  • Якія падрабязнасці пра заваяванне Вавілона былі запісаны ў Бібліі аж за 200 гадоў да гэтай падзеі?

Гісторыя пацвярджае, што Кір, цар Персіі, са сваім войскам захапіў горад Вавілон у 539 годзе да н. э. b Ён асушыў раку, якая абараняла Вавілон, а потым увайшоў у горад праз адчыненую браму. Горад захапілі без бою. Гэта адбылося больш за 2500 гадоў таму, і сёння на месцы Вавілона разваліны. Параўнайце гэта з тым, што было прадказана ў Бібліі.

Прачытайце Ісаі 13:19, 20 і абмяркуйце:

  • Як спраўдзілася прароцтва пра Вавілон?

Рэшткі Вавілона на тэрыторыі сучаснага Ірака

6. У Бібліі было прадказана тое, што адбываецца сёння

У Бібліі нашы часы называюцца «апошнімі днямі» (2 Цімафея 3:1). Вось што, паводле Бібліі, павінна адбывацца ў апошнія дні.

Прачытайце Мацвея 24:6, 7 і адкажыце:

  • Якія падзеі і ўмовы, паводле Бібліі, характэрны для апошніх дзён?

Прачытайце 2 Цімафея 3:1—5, а затым абмяркуйце наступныя пытанні:

  • Што ў Бібліі гаворыцца пра тое, якімі будуць людзі ў апошнія дні?

  • Якія з пералічаных якасцяў, на ваш погляд, распаўсюджаны сёння?

НЕКАТОРЫЯ КАЖУЦЬ: «Біблія — гэта зборнік міфаў і легендаў».

  • Што вас больш за ўсё пераконвае ў тым, што Біблія вартая даверу?

ВЫСНОВА

Гісторыя, навука і прароцтвы пацвярджаюць, што Бібліі можна давяраць.

Для абмеркавання

  • У Бібліі запісана праўда або выдумка?

  • Якія ёсць прыклады таго, што Біблія не супярэчыць навуцы?

  • Ці пераканаліся вы, што біблейскія прароцтвы спраўджваюцца? Растлумачце.

Мае мэты

ВАМ БУДЗЕ ЦІКАВА

Ці ёсць у Бібліі памылкі з пункту гледжання навукі?

«Ці ў згодзе Біблія з навукай?» (інтэрнэт-артыкул)

Даведайцеся, што ў Бібліі было прадказана пра старажытную Грэцыю.

«Упэўнены ў прароцкім слове» 5:22

Даведайцеся, як адзін чалавек змяніў сваё стаўленне да Бібліі пасля таго, як даследаваў яе прароцтвы.

«Я лічыў, што Бога не існуе» («Вартавая вежа» № 5 за 2017 год)

a Прароцтва — гэта паведамленне ад Бога, у якім апісваюцца падзеі будучыні.

b Скарачэнне «да н. э.» азначае «да нашай эры», а скарачэнне «н. э.» — «нашай эры».